Вы тут

Беларусь у ААН прагаласавала супраць расследавання ваенных злачынстваў у Сірыі

Фота: Anadolu Agency

Генеральная Асамблея ААН прагаласавала за стварэнне штаба, які будзе збіраць і аналізаваць доказы злачынстваў, учыненых за час канфлікту ў Сірыі. Робіцца гэта для таго, каб спрасціць магчымыя ў будучыні крымінальныя разгляды ў нацыянальных або міжнародных судах.

За гэтую рэзалюцыю на Генасамблеі ААН прагаласавала 105 краінаў. Дакумент быў падрыхтаваны Ліхтэнштэйнам і Катарам. Супраць яго выступілі 15 краін, у тым ліку Беларусь, Расія, Венесуэла, Кітай, Куба, Іран, Сірыя ды інш., піша tut.by.

Яшчэ 52 дэлегацыі (пераважна чальцы Афрыканскага саюза) пры галасаванні ўстрымаліся.

Пастаянны прадстаўнік Сірыі пры ААН Башар Джаафары заявіў, што рашэнне ААН з'яўляецца грубым ўмяшаннем ва ўнутраныя справы яго краіны. Ён мяркуе, што Генасамблея стварыла "небяспечны прававы прэцэдэнт", які будзе выкарыстоўвацца для звядзення рахункаў з непажаданымі рэжымамі.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі