Беларусь стала 82-й краінай на карце музычнага рэсурсу Beehype

Беларусь стала 82-й краінай музычнага рэсурса Beehype, які распавядае пра актуальную музыку з усяго свету. Дапамагаць з інфармацыяй пра беларускіх музыкаў будзе сайт Experty.by.

“Дзякуючы Інтэрнэту паслухаць музыку артыста з іншага боку зямлі так жа проста, як і свайго лакальнага артыста, — тлумачыць ідэю праекту яго заснавальнік, аглядальнік найбуйнейшага польскага штотыднёвіка "Polityka" Марыюш Хэрма. — Праблема ў тым, каб знайсці інфармацыю пра цікавыя свежыя запісы не са свайго рэгіёна — будзе тое Пакістан, Чылі ці Егіпет. Можна гадзінамі шукаць яе самастойна, але ці не прасцей скарыстацца парадай эксперта з гэтага рэгіёна? Гэтым мы і займаемся — збіраем парады з усяго свету, адбіраем лепшае і публікуем на сайце”.

Цяпер праект, які простымі словамі можна назваць “навіннай стужкай з музыкай”, абслугоўваюць амаль 70 карэспандэнтаў з розных куткоў свету. Беларускім партнёрам Beehype з’яўляецца сайт Experty.by, дзякуючы штогадовым узнагародам якога Марыюш Хэрма і пазнаёміўся з беларускай музыкай. Дарэчы, першым беларускі артыст на праекце — электрапоп-праект Mustelide, створаны клавішніцай гурта Clover Club Наталлей Куніцкай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі