Беларусь прызнала парушэнні, выяўленыя Рассельгаснаглядам

Беларусь прызнала парушэнні, выяўленыя Рассельгаснаглядам

Беларусь прызнала парушэнні, якія выявіла праверка Рассельгаснагляду, і паабяцала выправіць іх бліжэйшым часам. Такія заявы, як паведамляе сайт Рассельгаснагляду, прагучалі 8 снежня на тэхнічных кансультацыях у Маскве.  

Паведамляецца, што расійская інспекцыя выявіла недастатковы ўзровень дзяржаўнага кантролю за выкарыстаннем у жывёлагадоўлі забароненых ветэрынарных прэпаратаў. Расіяне неаднаразова выяўлялі іх у малочнай прадукцыі. Рассельгаснагляд заяўляе, што беларускі бок не змог даць вынікі дзяржаўнага маніторынгу за рэшткамі шкодных і забароненых рэчываў у беларускай прадукцыі за гэты год. Беларускія дэлегаты на сустрэчы нават не змаглі сказаць, ці была выяўленая такая прадукцыя падчас маніторынгу. Адна частка дэлегацыі казала, што выяўленая, а другая — адмаўляла такую наяўнасць.

Таксама прадстаўнікі Беларусі паведамілі, што ўзмацнілі кантроль за імпартнай прадукцыяй. А ў выніку гэтага, маўляў, знізілася ўвага да тавараў, што вырабляюцца ў самой краіне.

Беларускі бок паабяцаў, што з 2016 года будзе ўкараняцца новы план дзяржманіторынгу імпартаванай і вырабленай у краіне прадукцыі і сыравіны. Вынікі гэтай працы будуць пададзеныя ў Рассельгаснагляд не пазней за 15 студзеня 2016 года.

Фота: newsru.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі