Беларусь працягвае змагацца за права правесці хакейны чэмпіянат свету

Беларусь працягне барацьбу за права правядзення ў 2014 годзе чэмпіянату свету па хакею. Па выніках пасяджэння ў Цюрыху заявачнага камітэта Міжнароднай федэрацыі хакею, колькасць прэтэндэнтаў зменшылася да чатырох — Беларусі, Венгрыі, Латвіі і Ўкраіны. Чэхія сваю кандыдатуру зняла.  Дырэктар па правядзенні спаборніцтваў федэрацыі Ханэс Эдэрэр заявіў, што ўсе кандыдаты прадставілі дастаткова звестак, каб працягнуць барацьбу. Цяпер краіны-кандыдаты будуць працаваць над матэрыяламі заявак, якія яны прадставяць 7 траўня. Гаспадар сусветнага першынства будзе вызначаны ў траўні на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакею ў Швейцарыі, дзе пройдзе чарговы чэмпіянат свету.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі