Беларусь паніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь паніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Пастанова Савета міністраў набывае сілу з 1 верасня.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту, якая цяпер складае 122,1 долара, знізіцца да 109,2 долара за тону. Пошліна на прамагонны бензін складзе $92,8 за тону (цяпер — 113,1 долара), на таварныя бензіны пошліна знізіцца з $103,8 да 85,1 долара за тону.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $52,4 за 1 тону (цяпер яна складае $63,8), такая ж стаўка ўстаноўлена і ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, інфармуе БЕЛТА.

Нагадаем, папярэдні раз экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты змяніліся 1 ліпеня. Тады яны панізіліся.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі