Беларусь паднялася ў рэйтынгу FIFA на дзве пазіцыі

Беларусь паднялася ў рэйтынгу FIFA на дзве пазіцыі

У чацвер, 9 лютага, з'явіўся абноўлены рэйтынг FIFA. Футбольная зборная Беларусі паднялася ў ім на дзве пазіцыі, цяпер наша каманда займае 72-е месца. Побач з беларусамі знаходзяцца зборныя Балгарыі і Кюрасао.

Беларусь паднялася ў рэйтынгу FIFA на дзве пазіцыі

Па-ранейшаму ў рэйтынгу лідыруе зборная Аргентыны, на другім месцы — Бразілія, на трэцім — Германія. Польшча займае 14-е месца, Украіна — 30-е, Расія — 61-е, Літва — 109-е, Латвія — 113-е

Як вядома, зборная Беларусі ўжо некалькі месяцаў не мае галоўнага трэнера, БФФ пакуль разглядае кандыдатуры кандыдатаў. Апошні матч беларусы правялі 13 лістапада, калі ў гасцях прайгралі якраз балгарам. 25 сакавіка наша каманда правядзе ў Стакгольме адборачны матч чэмпіянату свету з камандай Швецыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі