Беларусь наведвае з афіцыйным візітам прэм'ер-міністр Сербіі

Беларусь наведвае з афіцыйным візітам прэм'ер-міністр Сербіі

Беларусь наведвае з афіцыйным візітам прэм'ер-міністр Сербіі. Аляксандр Вучыч правядзе ў нашай краіне тры дні. На чацвер запланаваныя сустрэчы ў Саўміне і Палаце прадстаўнікоў. Са сваім беларускім калегам Андрэем Кабяковым сербскі прэм'ер падпіша шэраг міжнародных дакументаў аб двухбаковым супрацоўніцтве. Таксама Аляксандр Вучыч сустрэнецца са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам і старшынёй Савета рэспублікі Міхаілам Мясніковічам. Гаворка пойдзе пра ўмацаванне і пашырэнне ўзаемадзеяння Беларусі і Сербіі.

Запланаванае наведванне Вучычам Мінскага аўтамабільнага завода, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі