Макей: Малаверагодна, што на віленскі саміт паедзе высокая дэлегацыя

"Што да ўзроўню нашага ўдзелу, то цяпер гэтае пытанне разглядаецца і абмяркоўваецца. Я не думаю, што, з улікам значнасці гэтай ініцыятывы, павінен быць такі ўжо празмерна высокі ўзровень удзелу ў саміце Ўсходняга партнёрства", — перадае interfax.by словы чыноўніка.



Па словах Макея, на цяперашнім этапе Беларусь не чакае нейкіх канкрэтных дывідэндаў і выгадаў. "Так, мы ўдзельнічаем у некаторых праектах, якія рэалізуюцца ў рамках ініцыятывы Ўсходняга партнёрства на шматбаковым трэку, але пра тое, што гэтыя праекты вельмі значныя, казаць не даводзіцца", — падкрэсліў міністр. Таксама ён дадаў, што ад будучага саміту "чаканняў асабліва ніякіх няма".



Чыноўнік звязаў удзел у віленскім саміце нармалізацыяй адносін паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Ён нагадаў, што ЕС з'яўляецца другім па значнасці партнёрам Беларусі пасля Расіі.


Фота — ria.ru

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі