Беларусь на другім месцы ў Еўропе па колькасці вязняў

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Савета Еўропы, апублікаванай у пятніцу. Пры гэтым самы вялікі адсотак арыштантаў сярод насельніцтва зафіксаваны ў Расіі, перадае BBC.



Згодна з падлікамі экспертаў, па выніках 2011 года ў 20 з 47 краін Савета Еўропы налічвалася больш зняволеных, чым месцаў у турмах.



На першым месцы размясцілася Сербія, дзе на 100 турэмных месцаў прыходзіцца амаль 151 зняволены, а на другім — Італія (147 вязняў на 100 месцаў). Пенітэцыярныя ўстановы таксама перапоўненыя ў Францыі, Бельгіі і Венгрыі.
Паводле статыстыкі Савета Еўропы, у 2011 годзе на кожныя 100 тысяч жыхароў Еўропы ў сярэднім прыпадала 154 зняволеных. Самы нізкі адсотак вязняў сярод насельніцтва выяўлены ў Ісландыі, а самы высокі — у Расіі.



Па дадзеных Міжнароднага цэнтра турэмных даследаванняў, які прыводзіць статыстыку за сакавік 2013 года, у Расіі налічваецца 487 зняволеных на 100 тысяч жыхароў. Другое месца ў Еўропе па гэтым паказчыку займае Беларусь (438 вязняў), за ёй ідуць Грузія і Азербайджан.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі