Беларусь купіла ў Расіі чатыры зенітныя комплексы С-300ПС

Беларусь купіла ў Расіі чатыры зенітныя комплексы С-300ПС

Аб гэтым паведамілі ў праграме “Нашы навіны” на тэлеканале АНТ. Зенітна-ракетныя комплексы С-300ПС выпускаліся ў СССР з 1983 года. Яны крыху саступаюць па характарыстыкам больш сучаснаму варыянту С-300ПМУ.

Гэта не першыя падобныя комплексы на ўзбраенні беларускай арміі. Узброеныя сілы нашай краіны маюць адну брыгаду С-300В, адну брыгадай і два палкі С-300ПС. У 2005-2006 годзе з Расіі былі перавезеныя 4 дывізіёна С-300ПС у якасці аплаты за васьміосныя шасі МЗКЦ-79221 для ракетных комплексаў РС-12М1 “Таполя-М”.

 

Цана, якую Беларусь заплаціла за зенітна-ракетныя комплексы, не называецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі