Беларусь гатова быць самым актыўным удзельнікам "Усходняга партнёрства"

Беларусь гатова быць самым актыўным удзельнікам "Усходняга партнёрства". Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння ў інтэрв’ю буйнейшым СМІ Нямеччыны, паведамляе БЕЛТА.

Лукашэнка: "Мы чакаем. Мы прапанавалі канкрэтныя праекты, вельмі выгадныя, у тым ліку і для Нямеччыны, для поўначы і поўдня Еўропы. Мы гатовы да таго, каб уся Еўропа скарысталася нашымі магчымасцямі ў сваіх інтарэсах".

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам павінна развівацца: "Мы жывём у гэтым цесным узаемазалежным свеце, тым больш месца нашага пражывання — гэта адна і тая ж кватэра, адзін і той жа квартал, імя якому Еўропа", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі