Беларусь дапаможа Расіі яйкамі і курацінай, калі будуць лішкі — Мінсельгасхарч

Яйкі

Яйкі / pexels.com

Беларусь гатовая пастаўляць у Расію лішкі яек і курынага мяса. Пра гэта, як піша расійскае інфармагенцтва Sputnik, заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання нашай краіны Сяргей Барташ.

Ён падкрэсліў, што Беларусь не плануе пастаўляць гэтыя прадукты, але згодная дапамагчы "братняй Расіі".

Чыноўнік паведаміў, што вытворчасць курыцы ў Беларусі на 20-25% большая, чым спажывае насельніцтва, а яек — на 50%. "Каля 140 мільёнаў штук мы спажываем на ўнутраным рынку і 70 мільёнаў пастаўляем на расійскі рынак", — раскрыў ён статыстыку па спажыванні яек.

Як паведамлялася раней, у Расіі рэзка падаражэлі курыныя яйкі: за два месяцы цэны на іх выраслі на 30%. Праблемы з дэфіцытам яек і кураціны ў краіне прызнаў 14 снежня Уладзімір Пуцін. Ён заявіў, што праблему будуць вырашаць з дапамогай паставак з-за мяжы, у тым ліку з Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі