Байкера Сяргея Шаўцова асудзілі на 5 гадоў пазбаўлення волі

Байкера Сяргея Шаўцова асудзілі на 5 гадоў пазбаўлення волі

Байкера Сяргея Шаўцова асудзілі на 5 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. Суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў яго вінаватым у супраціўленні міліцыянеру і парушэнні Правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання. Шаўцова пазбавілі права на кіраванне любым відам транспарту на 5 гадоў. Таксама байкер мусіць выплаціць сям'і пацярпелага супрацоўніка ДАІ Уладзіміра Таўпінца 30 тысяч рублёў (каля 15 тысяч долараў). Як вядома, пацярпелы прасіў 50 тысяч рублёў кампенсацыі.

Шаўцоў стаў фігурантам гучнага ДТЗ, калі 18 красавіка ў цэнтры сталіцы на матацыкле Suzuki Bandit працягнуў разам з сабой даішніка, а пасля яны разам трапілі пад аўтамабіль інкасатараў. Праваахоўнік доўга быў у коме, лячыўся, перанёс сур'ёзныя аперацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі