Байкер трапіў пад колы таксі падчас адключэння электрычнасці (фота)

На скрыжаванні вуліц Няміга і Раманаўская слабада адбылося ДТЗ з удзелам таксоўкі і матацыкліста. Здарылася гэта акурат адразу пасля выключэння святла ў цэнтры сталіцы недзе ў 15.20. З-за таго, што не працавалі святлафоры, рух на скрыжаванні адбываўся абсалютна хаатычна. Па словах кіроўцы таксі, ён рухаўся ў бок кінатэатра “Беларусь”, але з левага боку яму перакрываў агляд аўтобус. У пэўны момант аўтобус павярнуў налева і з-за яго выскачыў матацыкл. “Заўважыць яго было амаль немагчыма”, — прызнаецца таксіст, пад колы якога трапіў байкер.

Супрацоўнікі “хуткай”, якая прыехала на месца здарэння, каментаваць сітуацыю адмовіліся, сказаўшы толькі, што “нічога страшнага з матацыклістам няма, жыць будзе!” З падслуханых размоваў паміж дактарамі стала ясна, што ў байкера толькі падазрэнне на пералом нагі, бо яна моцна апухае.

Электрычнасць у 15.30 знікла адразу ў некалькіх кварталах па вуліцах Карла Маркса, праспекце Незалежнасці і вуліцы Няміга. Святла не было не толькі ў будынках — адключыліся таксама святлафоры, спыніліся тралейбусы. На нейкі час цэнтр горада ператварыўся ў вялізны корак. ДАІ не паспявала расстаўляць рэгуліроўшчыкаў на скрыжаваннях.

Прычыны знікнення электрычнасці ў цэнтры Мінска высвятляюцца. Аднак, кажуць у Белэнегра, анамальная спёка тут ні пры чым.

Міністэрства энергетыкі таксама заставалася без святла цягам паўгадзіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі