БАТЭ згуляў з "Баерам" унічыю — 1:1

БАТЭ згуляў з "Баерам" унічыю — 1:1

24 лістапада на "Барысаў-Арэне" адбыўся чарговы матч адборачнага тура футбольнай Лігі чэмпіёнаў. БАТЭ прымаў у сябе дома "Баер" з Леверкузена.

Барысаўская каманда вырвалася наперад ужо на 2-й хвіліне гульні. Голам адзначыўся Міхаіл Гардзяйчук. Форвард прабіў з штрафной у браму, але галкіпер Бернд Лено здолеў схапіць мяч. Праўда, той нечакана слізгануў паміж ног брамніка.

Толькі на 68-й хвіліне форвард "Баера" Адмір Мехмедзі зраўняў лік — 1:1.

Барысаўцы па-ранейшаму застаюцца на апошнім месцы ў групе Е, хаця і атрымалі пасля сённяшняй сустрэчы адно ачко (цяпер на рахунку каманды чатыры ачкі). Нашу каманду яшчэ чакае гасцявы матч з "Ромай".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі