БАТЭ vs “Дынама”: хто горш стартаваў у еўракубках (статыстыка)

БАТЭ і мінскае “Дынама” з катастрофы стартавалі ў групавым раўндзе Еўракубкаў. Абедзве каманды паставілі антырэкорд прапушчаных галоў: барысаўчане, якія выступаюць у Лізе чэмпіёнаў, у матчы з “Порту” прайгралі 0:6, бела-блакітныя, якія гуляюць у Лізе Еўропы, былі разгромленыя грэчаскім ПАОКам 1:6. У абодвух матчах гульцы сапернікаў зрабілі па хет-трыку (у партугальцаў — паўабаронца Ясін Браімі, у грэкаў — нападаючы Стафанас Атанасіядзіс).

Цяпер па парадку. Пачнём з БАТЭ.

Храналогія:

хвіліна

лік

Аўтар гола

Заўвага

5

1:0

Браімі

Памылка варатара БАТЭ

32

2:0

Браімі

Нападаючы “Порту” прайшоў са сваёй паловы поля і забіў, яго ніхто не спыніў

37

3:0

Марцінес

Абаронца БАТЭ Младэнавіч зрэзаў мяч на гульца “Порту”

57

4:0

Браімі

Гол забілі са штрафнога ўдару каля плошчы варот

61

5:0

Адрыян

Неразбярыха ў штрафной БАТЭ, якой цудоўна карыстаюцца гаспадары поля

76

6:0

Абубакар

Гулец “Порту” апынуўся зусім адзін у штрафной БАТЭ. Дзе былі абаронцы?

А гэта статыстыка гульні:

А вось так упершыню ў гісторыі мінскае “Дынама” стартавала ў Лізе Еўропы:

Храналогія:

хвіліна

лік

Аўтар гола

Заўвага

4

1:0

Неманя Нікаліч

Паўабаронца “Дынама” зразае галавой мяч у свае вароты

11

2:0

Атанасіядзіс

Памылка абаронцы мінчан. Бангура скінуў мяч у штрафной прама на нападаючага грэкаў

16

3:0

Атанасіядзіс

Розыгрыш вуглавога, удар галавой. Гутар бяссільны.

28

4:0

Атанасіядзіс

Гутар пасля прастрэлу выраніў мяч з рук, грэк не прамахнуўся.

50

5:0

Пападопулас

Абаронцы “Дынама” праваліліся і пакінулі аднаго грэка, які без праблем прабівае Гутара.

80

5:1

Нікаліч

Паўабаронца “Дынама” здолеў забіць не толькі сабе, але і ПАОКу пасля сімпатычнай камбінацыі з Фігірэда.

90

6:1

Цандарыс

Чарговы правал у абароне. “Дынама” на гэты момант гуляе ў 10-х.

А гэта статыстыка гульні:

Такім чынам, можам вывесці чорныя хвіліны для беларускіх клубаў: 4 (Дынама), 5 (БАТЭ), 11, 16, 28 (Дынама), 32, 37 (БАТЭ), 50 (Дынама), 57, 61, 76 (БАТЭ), 90 (Дынама).

І можам параўнаць статыстыку абедзвюх беларускіх каманд.

БАТЭ

Дынама

Галы

0

1

Валоданне мячом, %

36

43

Усяго ўдараў

7

6

У створ варот

2

5

Вуглавыя

2

4

Оф-сайды

3

6

Жоўтыя карткі

2

3

Чырвоныя карткі

0

1

Фалы

15

17

Пасы

295

300

Дакладныя

226

265

Працэнт дакладных пасоў

76,6%

88,3%

Статыстыка: UEFA.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі