БАТЭ перамог у хатнім матчы з "Дандалкам" — 1:0

БАТЭ перамог у хатнім матчы з "Дандалкам" — 1:0

26 ліпеня барысаўскі БАТЭ ў сябе дома прымаў клуб "Дандалк" з Ірландыі. Гэта быў першы матчы трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў УЕФА.

Гаспадары святкавалі перамогу з мінімальным лікам — 1:0. Перамогу камандзе прынёс Міхаіл Гардзяйчук, які забіў гол на 70-й хвіліне з падачы Аляксандра Глеба.

Матч у адказ адбудзецца 2 жніўня ў Дубліне. Пераможца пары выйдзе ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, пераможаны — у плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі