БАТЭ і мінскае "Дынама" згулялі ўнічыю 0:0 (відэа)

Ён прайшоў у панядзелак на "Барысаў-Арэне" (прысутнічаў 6471 заўзятар). Ніхто з сапернікаў не змог рэалізаваць галявыя моманты, якіх было створана нямала. Гэта тым больш сумна, што на мінулым тыдні лідары беларускага футбола — БАТЭ і мінскае "Дынама" — пацярпелі разгромныя паражэнні ў еўракубках (адпаведна 0:6 ад "Порту" і 1:6 ад ПАОК).

Нагадаем, у першай шасцёрцы днямі прайшлі два матчы: “Шахцёр” — “Нафтан” — 2:0, “Тарпеда-БелАЗ” — “Гомель” — 2:1. У БАТЭ цяпер 53 ачкі, у "Дынама" — 50, "Нафтан" мае 40 ачкоў, "Шахцёр" — 38, “Тарпеда-БелАЗ” — 35, "Гомель" — 32.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі