БАТЭ фантастычна разграміў галандскі АЗ

А кіеўскае "Дынама" прапусціла кур'ёзны гол ад "Шэрыфа" (відэа галоў абодвух матчаў). Барысаўскі БАТЭ разграміў у матчы групавога этапа Лігі Еўропы галандскі АЗ з лікам 4:1. Матч прайшоў позна вечарам у чацвер на мінскім стадыёне "Дынама".

Галы ў БАТЭ на рахунку Віталя Радзівонава (5-я хвіліна), Арцёма Канцавога (49), Рэнана Брэсана (77-я, з пенальці), Эдгара Аляхновіча (83). У гасцей вызначыўся Сігтарсан на 89-й хвіліне. Да таго ж каманды не рэалізавалі па адным пенальці (не забілі Канцавы на 16-й хв., і Жонатас на 58-й).



Наша каманда выступала ў наступным складзе: Верамко — Сасноўскі (Радзькоў, 46), Шытаў, Юрэвіч, Канцавы (Бага, 78), Валадзько, Брэсан (Скавыш, 83), Няхайчык, Бардачоў, Радзівонаў, Аляхновіч.

У іншым матчы групы "Е" "Шэрыф" з Ціраспаля перамог кіеўскае "Дынама" — 2:0.



Пасля двух тураў беларускі клуб ачоліў турнірную табліцу:

БАТЭ — 4 ачкі (розніца мячоў — 6:3)
"Шэрыф" — 3 ачкі (3:2)
АЗ — 3 ачкі (3:5)
"Дынама" (Кіеў) — 1 ачко (2:4)

Наступную гульню БАТЭ праводзіць 21 кастрычніка ў гасцях з "Шэрыфам".

Фота: photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі