Барысаўскі школьнік трапіў у рэанімацыю пасля ўколу антыбіётыку

Барысаўскі школьнік трапіў у рэанімацыю пасля ўколу антыбіётыку

У Барысаве 11-гадовы школьнік трапіў у рэанімацыю пасля таго, як яму зрабілі ўкол антыбіётыка. Як піша ex-press.by, укол цэфтрыяксону хлопчыку зрабілі 20 студзеня дома. Антыбіётык зроблены на падмаскоўным прадпрыемстве ТАА "РУЗФАРМА".

Паведамляецца, што ўжо праз дзесяць хвілін пасля ўколу з растворам лідокаіну ў дзіцяці з'явіліся сып, галавакружэнне, ваніты. Хлопчык стаў губляць прытомнасць і задыхацца.

Бацькі тэрмінова завезлі дзіця на сваёй машыне ў Барысаўскую цэнтральную раённую лякарню. Там яго змясцілі ў аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі. Медыкі адразу сталі змагацца за жыццё дзіцяці, у тым ліку яму зрабілі штучную вентыляцыю лёгкіх.

Дыягназ, пастаўлены лекарамі, — анафілактычны шок. Дзіця дагэтуль знаходзіцца ў шпіталі, яго стан цяжкі, хаця ёсць пазітыўныя зрухі.

Раней паведамлялася, што Мінздароўя прыпыніла продаж і ўжыванне антыбіётку цэфтрыяксону і лідакаіну. Гэта адбылося пасля таго, як у Маладзечанскім раёне пасля ўколу раптоўна памерла 31-гадовая жанчына.

Медыкі мяркуюць, што алергія магла ўзнікнуць не толькі на антыбіётык, але і на раствор лідакаіну, які ўжываецца для таго, каб укол быў менш балючым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі