Барысаўскі БАТЭ не патрапіў у 1/4 фінала Кубка Беларусі

У суботу прайшоў апошні матч 1/8 фінала Кубка Беларусі па футболе. У Барысаве гулялі БАТЭ і брэсцкае "Дынама". Госці перамаглі з лікам 1:0. Адзіны гол на 17-й хвіліне забіў Януш. Адзначым, што гэта другое запар паражэнне чэмпіёна краіны на сваім полі. Нагадаем, у апошнім туры чэмпіянату краіны барысаўчане прайгралі дома салігорскаму "Шахцёру".

Іншыя матчы 1/8 фінала прайшлі ў верасні-кастрычніку. У чвэрцьфінал выйшлі наваполацкі "Нафтан", бабруйская "Белшына", "Гомель", "Мінск", гродзенскі "Нёман", салігорскі "Шахцёр" і сталічны "Партызан".

Уладальнік Кубка Беларусі атрымае права гуляць у кваліфікацыі Лігі Еўропы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі