"Барселона" ў Мінску засялілася ў гатэль "Рэнесанс" (фота)

"Барселона" ў Мінску засялілася ў гатэль "Рэнесанс" (фота)

Каталонская "Барселона" прыбыла ў Мінск чартарным самалётам, які прызямляўся ў 19.30. Дзясяткі прыхільнікаў клуба сустракалі футбалістаў у аэрапорце, але, як і ў 2011 годзе, каманда з'ехала, не павітаўшы расчараваных заўзятараў. Значна больш фанатаў чакалі сапернікаў беларускага БАТЭ каля сталічнага гатэля "Рэнесанс". Сусветнавядомыя гульцы прабеглі з аўтобуса ў хол гатэля пад пільным наглядам супрацоўнікаў міліцыі. У Беларусь каталонскі клуб прыехаў без свайго лідара, аргенцінца Ліянеля Месі, які з-за траўмы прапускае матч.

Нагадаем, БАТЭ ужо сустракаўся з "Барселонай" у групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў у сезоне 2011/2012. Тады барысаўчане саступілі на мінскім стадыёне "Дынама" 0:5, а на выездзе прайгралі 0:4.

Букмекеры аддаюць значную перавагу на карысць каталонскага клуба. Каэфіцыент на поспех БАТЭ ― 9, на перамогу "Барселоны" ― 1,33, на нічыйны вынік ― 5.

Нагадаем, матч групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў, у якім барысаўскі БАТЭ прымае "Барселону", адбудзецца 20 кастрычніка на "Барысаў-арэне". Пачатак у 21.45.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі