"Барселона" сенсацыйна прайграла "Аяксу" (відэа)

Сенсацыйна скончыўся матч у Амстэрдаме, дзе "Аякс" прымаў "Барселону". Гаспадары поля выйгралі з лікам 2:1. У гэтай жа групе "Н" шатландскі "Селтык" прайграў дома "Мілану" — 0:3. Цяпер у "Барселоны" 10 ачкоў, "Мілан" мае 8, "Аякс" — 7, "Селтык" — 3.



У групе "G" "Зеніт" і мадрыдскі "Атлетыка" згулялі ўнічыю 1:1, з такім жа лікам скончыўся матч "Порту" і "Аустрыі". У "Атлетыка" 13 ачкоў, "Зеніт" мае 6, "Порту" — 5, "Аустрыя" — 2.



У групе "F" дортмундская "Барусія" на сваім полі абыграла "Напалі" — 3:1, лонданскі "Арсенал" перамог "Марсэль" — 2:0. У "Арсенала" 12 ачкоў, "Барусія" і "Напалі" маюць па 9, "Марсель" ачкоў пакуль не набраў.



У групе "Е" швейцарскі "Базэль" перамог лонданскі "Чэлсі" — 1:0, румынская "Сцяўа" і нямецкі "Шальке-04" згулялі ўнічыю 0:0. У "Чэлсі" цяпер 9 ачкоў, "Базэль" мае 8, "Шальке-04" — 7, "Сцяўа" — 3.



27 лістапада гуляюць наступныя каманды: ЦСКА — "Баварыя", "Баер" — "Манчэстар Юнайтэд", данецкі "Шахцёр" і "Рэал Сасьедад", мадрыдскі "Рэал" і "Галатасарай", "Ювентус" — "Капенгаген", "Андэрлехт" — "Бенфіка", ПСЖ — "Алімпіякос", "Манчэстар Сіці" — "Вікторыя".
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі