Баранавіцкія ветэрынары лічаць, што мужчыну ў краме сапраўды ўкусіў скарпіён

Баранавіцкія ветэрынары лічаць, што мужчыну ў краме сапраўды ўкусіў скарпіён

Баранавіцкія ветэрынары лічаць, што мужчыну ў краме сапраўды ўкусіў за палец скарпіён. Здарылася гэта 30 лістапада, калі пакупнік выбіраў бананы. Мужчыне стала кепска, яго завезлі ў рэанімацыю мясцовай бальніцы. 2 снежня яго ўжо выпісалі, пагрозы здароўю няма.

У каментары БЕЛТА начальнік Баранавіцкай гарадской ветэрынарнай станцыі Сяргей Мікалаеў выказаў меркаванне, што мужчыну ўкусіў скарпіён памерам 5-7 сантыметраў. Гэта вызначылі па знешніх прыкметах. Мікалаеў мяркуе, што "экзатычны госць" апынуўся ў скрыні з бананамі выпадкова. Верагодна, ён выжыў падчас доўгай транспарціроўкі і санітарнай апрацоўкі.

А ў Баранавіцкай гарадской бальніцы № 2, дзе быў шпіталізаваны пацярпелы, не змаглі сказаць, ці сапраўды яго ўкусіў скарпіён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі