Баранавіцкія прадпрымальнікі гатовыя правесці акцыю пратэсту ў Мінску

Нагадаем, што гэты ўказ абавязвае індывідуальных прадпрымальнікаў з 1 ліпеня мець дакументы, якія пацвярджаюць набыццё тавараў.



У каментары агенцтву БелаПАН баранавіцкі актывіст РГА "Перспектыва" Мікалай Чарнавус паведаміў, што прадпрымальнікі прынялі план дзеянняў. На 30 чэрвеня запланаваная падача нулявой справаздачы ў мясцовую падатковую інспекцыю. 1 ліпеня ІП хочуць сустрэцца з кіраўніцтвам гарвыканкама і заявіць, што прадпрымальнікі апынуліся ў безвыходным становішчы і не могуць працаваць.

Калі мясцовыя чыноўнікі не пачуюць прадпрымальнікаў, то 3 ліпеня яны плануюць паехаць у Мінск. Акцыю пратэсту яны плануюць зладзіць на Кастрычніцкай плошчы сталіцы. Таксама плануецца 2 ліпеня пайсці ў мясцовы цэнтр занятасці насельніцтва і зарэгістравацца ў якасці беспрацоўных.



Па словах Чарнавуса, з 1 ліпеня плануюць спыніць працу і прадпрымальнікі, якія гандлююць на рынку "Палескі" ў Баранавічах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі