Баевікі захапілі ў Краматорску 6 украінскіх БТРаў (відэа)

Як паведамляе сайт ostro.org, адну з калон бронетэхнікі спачатку заблакавалі маршруткамі, БТРы акружылі людзі з георгіеўскімі стужкамі. Пасля ім на дапамогу прыйшлі ўзброеныя байцы ў камуфляжы (так званыя "зялёныя чалавечкі"). У выніку, яны раззброілі БТРы і адагналі іх у бок вёскі Іванаўка.
 

Калона БТР пад расійскім сцягам і з байцамі ў камуфляжы праехала па горадзе. З'явіліся фотаздымкі і відэа.

Расійскія СМІ сцвярджаюць, што экіпажы 6 БТР перайшлі на бок "апалчэнцаў".


 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі