Бацька новага расійскага прэм'ера нарадзіўся ў Полацку?

Бацька новага расійскага прэм'ера нарадзіўся ў Полацку?

У расійскіх СМІ з'яўляюцца новыя падрабязнасці пра біяграфію новага расійскага прэм'ер-міністра Міхаіла Мішусціна. Ён нарадзіўся ў 1966 годзе ў Лобні ў Маскоўскай вобласці. З'явілася інфармацыя, што яго бацька, Уладзімір Майсеевіч, нарадзіўся ў 1939 годзе ў Беларусі ў Полацку. Ён мае яўрэйскае паходжанне. Маці прэм'ера Луіза Міхайлаўна — ураджэнка Архангельскай вобласці Расіі.

Бацькі Міхаіла Мішусціна жылі ў Маскве, а пасля пераехалі ў Лобню. Уладзімір Мішусцін працаваў у службе аховы "Аэрафлота".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі