Азаранка: На вечарынку да Ланской я і не збіралася

Мерапрыемства прайшло ў суботу. Напярэдадні Алена Ланская напісала ў Facebook, што Вікторыя Азаранка дала згоду прыехаць у Мальме. Разам з ёй, нібыта, мусіў быць і амерыканскі рэпер Redfoo. Інфармацыю гэтую цытавалі беларускія СМІ.


Аднак, як піша "Ежедневник", Азаранка і Redfoo у Швецыю не ездзілі. "Гэта нейкія чуткі, я нічога не чула пра гэта. Нікуды я, натуральна, не ездзіла", — сказала тэнісістка.


Пасля няўдалага выступлення на турніры ў Мадрыдзе, Вікторыя Азаранка гуляе на турніры ў Рыме.


Што да Алены Ланской, дык яна выступіць у паўфінале "Еўрабачання" 14 траўня.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі