Азаранка і Гаварцова сёння стартуюць на "Ралан Гарос"

Азаранка і Гаварцова сёння стартуюць на "Ралан Гарос"

У аўторак, 24 траўня, беларускія тэнісісткі Вікторыя Азаранка і Вольга Гаварцова стартуюць на "Ралан Гарос". 5-я ракетка свету Азаранка сустрэнецца ў першым крузе з італьянкай Карын Кнап (75-е месца ў рэйтынгу ВТА), Гаварцова (104-е месца) згуляе з пуэртарыканкай Монікай Пуіг (51-е месца). Першы паядынак пачнецца прыблізна а 17-й гадзіне, другі — а 20-й.

Яшчэ адна беларуска, Аляксандра Сасновіч, прайграла на старце адкрытага чэмпіянату Францыі. У матчы першага круга яна саступіла больш рэйтынгавай прадстаўніцы Турцыі Чагле Буюкакчай — 7:5, 6:7, 2:6.  

"Я заўсёды гуляю на перамогу, але таксама стараюся атрымліваць задавальненне ад працэсу", — так Вікторыя Азаранка адказала на пытанне журналістаў пра мэту на турнір у Парыжы з прызавым фондам больш за 32 млн еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі