Аўстралія, магчыма, знайшла абломкі зніклага "Боінга"

Прэм'ер-міністр Аўстраліі Тоні Эбат заявіў, што ў раён гэтых аб'ектаў накіраваны самалёт, перадае ВВС.



Аўстралія ўзначальвае пошукі "Боінга" ў паўднёвым рэгіёне — ад узбярэжжа Інданэзіі да захаду кантынента.



Раней паведамлялася, што вывучаць інфармацыю на камп'ютары авіятрэнажора, канфіскаванага пры ператрусе дома камандзіра зніклага лайнера, уладам Малайзіі дапаможа ФБР. Мяркуецца, што пілот выдаліў некаторыя файлы з памяці камп'ютара, якія, верагодна, маглі б дапамагчы ў расследаванні.



Да пошуку авіялайнера, на борце якога было 239 пасажыраў, падключыліся ўжо 26 краін.



Фота — vesti.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі