"Арсенал" прайграў "Баварыі" ў Лізе чэмпіёнаў з агульным лікам 2:10 (відэа)

"Арсенал" прайграў "Баварыі" ў Лізе чэмпіёнаў з агульным лікам 2:10 (відэа)

У аўторак, 7 сакавіка, прайшлі два матчы ў адказ 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Сенсацый не адбылося. Пасля перамогі на сваім полі з лікам 5:1, "Баварыя" разграміла "Арсенал" з дакладна такім жа лікам і ў гасцях. Каманда Арсена Венгера выйграла першы тайм, але выдаленне на 53-й хвіліне Касельні і пенальці, які рэалізаваў Левандоўскі, перакрэслілі ўсе надзеі на станоўчы вынік для англійскага клуба. Такім чынам, агульны лік супрацьстаяння 2:10! "Арсенал" стаў першым клубам, які 7 разоў запар выбываў з Лігі чэмпіёнаў на стадыі 1/8 фіналу!

Мадрыдскі "Рэал" таксама атрымаў дзве перамогі з аднолькавым лікам — 3:1. Учорашні матч быў адметны тым, што гулец "Напалі" Мертэнс стаў лепшым бамбардзірам — забіў у браму гасцей, а пасля і ў сваю...

Такім чынам, "Баварыя" і "Рэал" выйшлі ў чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў. У сераду пройдуць чарговыя матчы 1/8 фіналу. У іх сустрэнуцца "Барселона" і ПСЖ (жывая трансляцыя запланавана на тэлеканале "Беларусь 5", пачатак у 22.30), "Барусія" і "Бенфіка" ("Беларусь 2", 22.45). У першых матчах перамогі святкавалі ПСЖ (4:0) і "Бенфіка" (1:0).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі