Арганізатары "Чарнобыльскага шляху" падалі заяўку ў Мінгарвыканкам

Арганізатары "Чарнобыльскага шляху" падалі заяўку ў Мінгарвыканкам

Аргкамітэт штогадовай акцыі "Чарнобыльскі шлях" падаў у Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне мітынгу і шэсця 26 красавіка. Пра гэта парталу tut.by паведаміў кіраўнік руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч.

Традыцыйна акцыя прымеркаваная да чарговай гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе. 

Арганізатары просяць дазволіць збор а 18-й гадзіне каля Акадэміі навук, тамсама мусіць прайсці мітынг. Потым плануецца шэсце па праспекце Незалежнасці, па вуліцах Сурганава і Арлоўскай да памятнага знаку "Ахвярам Чарнобыля" ў парку Дружбы народаў.

Адказ на заяўку яны павінны атрымаць на працягу 15 дзён.

У аргкамітэт "Чарнобыльскага шляху" сёлета ўвайшлі партыі БНФ і АГП, рух "За Свабоду", аргкамітэт партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", Беларуская партыя "Зялёныя", рух салідарнасці "Разам", грамадскае аб'яднанне "Экадом".

Арганізатары канцэрту на Дзень Волі не плануюць арганізоўваць "Чарнобыльскі шлях". Тым не менш Эдуард Пальчыс прапанаваў правесці канцэрт-рэквіем у памяць пра ўсіх беларусаў, якія пацярпелі ад Чарнобыля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі