Ар'ен Робен: Футбольная зборная Нямеччыны — чэмпіён свету!

Як вядома, асноўны і дадатковы час матча Галандыя — Аргентына скончыўся ўнічыю 0:0. Па пенальці выйгралі аргенцінцы — 4:2. Такім чынам, у фінале згуляюць зборныя Нямеччыны і Аргенціны.

"Пенальці — гэта не проста латарэя, што мы даказалі ў матчы з Коста-Рыкай, — цытуе словы Ар'ена Робена "Прессбол". — Мы дзейнічалі добра і дамагліся поспеху. На гэты раз з пенальці ў нас усё склалася не так удала. І яшчэ нам крыху не пашанцавала. Я вельмі засмучаны, але, з другога боку, вельмі ганаруся сваёй камандай. Мы выступілі паспяхова, і вось такое трагічнае паражэнне — гэта таксама частка футбола. Упэўнены, Нямеччына — чэмпіён свету. У Аргенціны не будзе шанцаў".

Фінал чэмпіянату пройдзе на “Маракане” ў Рыа-дэ-Жанейра ў нядзелю, 13 ліпеня, пачатак а 22-й гадзіне. Матч за трэцяе месца пройдзе 12 ліпеня ў Бразіліа, пачатак а 23-й гадзіне. У ім сустрэнуцца зборныя Бразіліі і Галандыі.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі