Arctic Monkeys выпусцілі новы кліп (відэа)

Arctic Monkeys выпусцілі апошні сінгл з альбома "АМ", ім стала песня "Snap of Out It", прадстаўленая ў відэафармаце.
Сюжэт відэа круціцца вакол дзяўчыны, верагодна, былой сяброўкі лідара гурта Алекса Цёрнэра. Яна праглядае студыйнае відэа каманды і паддаецца эмоцыям, якія абрушваюцца на яе падчас прагляду.


Дарэчы, у хуткім часе кліпы Arctic Monkeys могуць знікнуць з Youtube. Google плануе выдаліць з сэрвіса кантэнт незалежных індзі-лэйблаў, якія не падпісалі ліцэнзійныя кантракты з новым музычным сервісам кампаніі, які рыхтуецца да запуску. Таму тэрмінова глядзім відэа!

Фота: randomlifeblog.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі