Apple абвяргае, што патрабавала выдаліць пратэставыя Telegram-каналы

Apple абвяргае, што патрабавала выдаліць пратэставыя Telegram-каналы

Кампанія Apple абвергла словы Паўла Дурава, што яна патрабавала выдаліць з Telegram беларускія каналы з данымі сілавікоў. 

Apple перадала камандзе месенджара скаргі карыстальнікаў, а ў Telegram пагадзіліся іх праверыць і адрэагаваць. Пра гэта піша TJ са спасылкай на прадстаўнікоў Apple.

Карыстальнікі паскардзіліся Apple на раскрыццё асабістых звестак, у тым ліку імёнаў і кантактных нумароў тэлефонаў. Пры гэтым самі людзі не давалі згоды на гэта.

У Apple кажуць, што іх кампанія запатрабавала неадкладна выдаліць любую інфармацыю, якая раскрывае чые-небудзь даныя ў інтэрнэце без згоды гэтых асоб. Таксама ў адпаведнасці з правіламі App Store выдаляцца павінен кантэнт, накіраваны на канкрэтных людзей.

У кампаніі запэўніваюць, што каманда Telegram не пярэчыла гэтым патрабаванням і нават сама заявіла, што правядзе праверку і дасць справаздачу пасля расследавання. 

8 кастрычніка Павел Дураў распавёў, што Apple патрабуе заблакаваць тры беларускія тэлеграм-каналы. Гаворка ідзе аб пратэставых каналах "Карнікі Беларусі", "Чат групы Карнікі" і "Усе парушэнні!". У іх дэананімізавалі сілавікоў, якія ўдзельнічалі ў жорсткіх разгонах пратэстаў. Дураў заявіў, што закрываць каналы не будзе, бо сітуацыя "не чорна-белая". Пры гэтым ён дадаў, што на айфонах гэтыя каналы, хутчэй за ўсё, не будуць бачныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі