Апошняе слова Навальнага, забароненае ў Расіі (відэа)

Генпракуратура Расіі прызнала апошняе слова апазіцыянера Аляксея Навальнага перад вынясеннем прысуду забароненым для распаўсюду. Аднак яго можна пабачыць на відэа, далучаным да гэтай навіны.

Нагадаем, 30 снежня Замаскварэцкі суд прызнаў братоў Аляксея і Алега Навальных вінаватымі ў крадзяжы сродкаў у кампаній "Іў Рашэ Усход" і "МПК". Алега Навальнага прысудзілі да 3,5 года пазбаўлення волі, Аляксей Навальны атрымаў умоўны тэрмін на 3,5 года.

Пракуроры прасілі прысудзіць Аляксея Навальнага да 10 гадоў пазбаўлення волі, а Алега — да 8 гадоў, а таксама спагнаць з іх 4,5 млн расійскіх рублёў на карысць кампаніі "МПК".

Пры гэтым французская кампанія "Іў Рашэ Усход", якая лічыцца галоўным пацярпелым па справе, не заяўляла ніякіх пазоўных патрабаванняў. Яе прадстаўнікі пакінулі пытанне вінаватасці Навальнага на меркаванне суда. Следства ацаніла іх страты ў 26,7 млн расійскіх рублёў.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі