Апазіцыя ў Бруселі выступіла з заявай з нагоды парламенцкіх выбараў

Апазіцыя ў Бруселі выступіла з заявай з нагоды парламенцкіх выбараў

Прадстаўнікі беларускай апазіцыі выступілі ў камітэце па міжнародных справах Еўрапарламента з сумеснай заявай пра будучыя парламенцкія выбары. Як інфармуе прэс-служба аргкамітэта БХД, заява была агучаная падчас візіту лідараў апазіцыі ў Брусель 23-24 траўня.

Беларускі бок прадстаўлялі сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі, намеснік старшыні руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч, старшыня Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Сяргей Калякін, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, лідар руху "За дзяржаўнасць і незалежнасць" Уладзімір Някляеў, былы палітвязень Мікалай Статкевіч, старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч, а таксама адна з кіраўнікоў кампаніі "Гавары праўду" Таццяна Караткевіч.

Пад заявай стаялі подпісы ўсіх названых палітыкаў за выключэннем Таццяны Караткевіч.

Каментуючы заяву, Рымашэўскі паведаміў: апазіцыя лічыць, што беларускія ўлады сфальсіфікуюць выбары і прызначаць дэпутатамі дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў людзей, якіх паспрабуюць выдаць за прадстаўнікоў апазіцыі.

У каментары агенцтву БелаПАН прэс-сакратар БХД Максім Гацак удакладніў, што тэкст заявы пакуль вырашана не публікаваць.

Апазіцыя ў Бруселі выступіла з заявай з нагоды парламенцкіх выбараў
Фота з сацсетак: беларускія апазіцыянеры адпачываюць у Бруселі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі