Анамальная спёка ў Еўропе і ЗША — вынік змены клімату

Уздзеянне чалавека на клімат пацверджана ў чарговы раз / Reuters
Уздзеянне чалавека на клімат пацверджана ў чарговы раз / Reuters

Анамальная спёка ў Еўропе і ЗША — вынік змены клімату, якая выклікана чалавекам. Гэта афіцыйна пацвердзілі навукоўцы з вядучых універсітэтаў, якія правялі маштабнае даследаванне, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Камп'ютарнае мадэляванне паказала, што 75% экстрэмальных з'яў надвор'я, якія цяпер перажывае свет, з'яўляюцца прамым следствам глабальнага пацяплення. Уздзеянне чалавека на клімат прывяло да таго, што падчас эпізодаў выключнай спёкі, якія перажываюць паўднёвыя штаты ЗША і Міжземнамор'е, слупок тэрмометра падымаецца дадаткова на 2,5°C у Паўднёвай Еўропе, на 2°C у Паўночнай Амерыцы і прыкладна на 1°C у Кітаі. Калі б не выкінутыя чалавецтвам у атмасферу парніковыя газы, спёка ў Паўночным паўшар'і была б не такой экстрэмальнай і здаралася б нашмат радзей, а ў некаторых месцах і зусім ніколі.

Чэрвень быў самым спякотным у гісторыі, а ліпень можа пабіць гэты рэкорд і запомніцца маштабнымі пажарамі, экстрэмальнай спёкай і паводкамі, адзначае выданне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі