Амерыканскія карыстальнікі сацсетак: “І дзе гэтая вашая гістарычная завея?”

Карыстальнікі твітара кпяць з сіноптыкаў і СМІ, якія залішне драматызавалі сітуацыю вакол атмасфернай з’явы: Нацыянальная служба надвор’я папярэджвае, што на гэтай тэрыторыі чакаецца сакрушальная колькасць выяваў Instagram

Бруклін. 2.23 Здаецца звычайная завіруха на вуліцы, акрамя таго што вуліцы абсалютна пустыя

Цяпер я ведаю чаму гэтую завіруху клічуць Джуна. Таму што ўсе навокал пытаюцца: “Хэй, ці ведаеце вы дзе снег?”
(заўв.рэд. “Ju-know” сугучна з “Ці ведаеце вы”)

На гэты раз мы не атрымалі ніякага снега падчас самай гістарычнай завірухі. Надпіс на выяве: Я выжыў! Завіруха 2015

Я так рады, што самае складанае падчас завірухі 2015 у Тэхасе гэта выбраць якую цішотку і шорты апранаць

Гэта сур’ёзна, калі СNN вядзе рэпартаж з “завірухамабіля”, які таксама вядомы, як звычайная машына.
Надпіс на выяве: СNN. Жывы эфір з завірухамабіля. Гарачыя навіны.

Тым часам у Фінляндыі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі