Амерыканцы The Winery Dogs адобрылі новы сінгл гурта Chiefs Band

Два тыдні таму беларускія джаз-піраты Chiefs Band прэзентавалі на Еўрарадыё свой новы сінгл “Damage” ― анонс будучай пласцінкі, на які музыкаў натхніў амерыканскі праект The Winery Dogs. Як патлумачылі музыкі, сінгл ― гэта не проста кавер вядомай кампазіцыі The Winery Dogs, а поўнае яе пераасэнсаванне з аўтарскім тэкстам, аранжыроўкай да партыямі духавых інструментаў. Музыкі вырашылі даслаць сваю версію песні яе аўтарам і нечакана атрымалі адказ ад амерыканцаў!

“Уаў! Вельмі міла! Мне падабаецца! ― піша ў сваім лісце бас-гітарыст гурта The Winery Dogs Білі Шыэн. ― Дашліце гэта таксама Майку і Рычы (Michael Stephen Portnoy ― бубнач каманды і Richie Kotzen ― вакал, ― заўв.рэдакцыі). Насамрэч выдатна! Дзякуй вам за запіс гэтай песні, вы зрабілі сапраўды выдатную працу. Я спадзяюся, гэтая песня ― хіт у Беларусі. Ваш сябра, Білі Шыэн”.

Нагадаем, што цяпер Chiefs Band працуюць над новым альбомам, а таксама здымаюць відэа да кампазіцыі “Damage”, якое плануюць прэзентаваць у гэтым месяцы. Неўзабаве гурт прадставіць і новую кампазіцыю з будучай пласцінкі. Паслухаць і спампаваць сінгл можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі