АМАП затрымаў мінчука, які скакаў праз Вечны агонь на плошчы Перамогі

Супрацоўнікі мінскага АМАПа каля восьмай гадзіны вечара 5 красавіка затрымалі на плошчы Перамогі маладога чалавека. Як паведамляе сайт мінскай гарадской міліцыі, юнак без верхняй вопраткі скакаў праз Вечны агонь каля манумента Перамогі.

Парушальніка затрымалі і даставілі ў Партызанскі РУУС. Там высветлілася, што 26-гадовы хлопец нідзе не працуе. Раней яго ўжо неаднаразова прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё спіртных напояў і хуліганства.

Сам затрыманы патлумачыў, што замёрз і такім чынам вырашыў сагрэцца. На яго склалі пратакол за хуліганства. Цяпер ідзе праверка, ці ўжываў ён наркотыкі.

Фота — 5min.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі