АМАП забараніў дзяўчатам раздаваць кветкі на мінскіх вуліцах (фота)

Нечаканы фінал меў "флэшмоб жаноцкасці", які адбыўся 1 жніўня ў Мінску. Прыгожыя дзяўчаты выйшлі на Кастрычніцкую плошчу, дзе яны дарылі кветкі незнаёмым жанчынам. Арганізатары кажуць, што хацелі такім чынам нагадаць жыхаркам Мінска пра іх прыгажосць.  

Аднак праз некалькі хвілінаў пасля пачатку акцыі да Кастрычніцкай плошчы пад'ехаў мікрааўтобус з супрацоўнікамі АМАПу. Таксама прыбылі некалькі міліцыянтаў у цывільным, якія пачалі здымаць падзею на відэа, інфармуе tut.by.

Амапаўцы запыталіся ў дзяўчат пра мэту іхнай акцыі, а потым прапанавалі разысціся. Нікога з удзельніц флэшмобу не затрымлівалі.

У каментары tut.by прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі патлумачыў, што падобныя акцыі расцэньваюцца як масавыя мерапрыемствы, якія трэба ўзгадняць з уладамі.

Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі