Вы тут

Амаль палова інтэрнэт-карыстальнікаў з Беларусі заклейвае вэб-камеры

24% беларусаў не адмаўляюць таго, што ўзлом вэб-камеры — рэальнасць.

Паводле дадзеных апытання ESET у Беларусі, 48% інтэрнэт-карыстальнікаў з Беларусі заклейваюць ізастужкай вэб-камеры, бо асцерагаюцца іх узлому зламыснікамі.

24% беларусаў не адмаўляюць таго, што ўзлом вэб-камеры — рэальнасць. Але гэтая пагроза іх асабліва не турбуе — яны ўпэўненыя, што іх абароніць антывірус.

18% беларускіх рэспандэнтаў асцерагаюцца за вэб-камеры, бо не сумняюцца ў высокай кваліфікацыі хакераў.

Толькі 10% беларусаў лічаць, што дыстанцыйны ўзлом вэб-камеры — выдумкі. 6% мяркуюць, што гэтай пагрозы варта баяцца хіба што знакамітасцям.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі