Фінам распавялі, што рабіць у выпадку вайны
Фінляндыя адаслала афіцыйныя лісты з рэкамендацыямі 900 тысячам рэзервістаў, у тым ліку тым, хто жыве за мяжой.
Каля 900 тысяч афіцыйных лістоў былі разасланыя жыхарам Фінляндыі з указаннямі іх ролі і дзеянняў у выпадку магчымай вайны, піша Daily Telegraph.
Яны адсылаліся і тым фінам, якія жывуць за мяжой. У лістах распавядаецца таксама, у якое падраздзяленне рэзервіст будзе прызваны і як мусіць сябе паводзіць у выпадку ваеннай пагрозы.
Палітолагі лічаць, што адсылка лістоў звязана з агрэсіўнымі дзеяннямі Расіі на ўсходзе Украіны.
Але ў Міністэрстве абароны Фінляндыі тлумачаць, што рашэнне зладзіць масавую адсылку было прынята два гады таму, яшчэ да пачатку канфлікту ва Украіне і анексіі Крыма. Гэта было зроблена для “падтрымкі і ўмацавання сувязяў з вайскоўцамі запасу”, а таксама для ўдасканалення дадзеных рэзервістаў.
Фінляндыя не з’яўляецца сябрам NATO. Войска краіны мае 16 тысяч салдат, але яно можа быць павялічана да 285 тысяч, калі будуць прызваныя рэзервісты.
Фота: evrokatalog.eu