Аляксандру Глебу ў Мінску паспяхова зроблена аперацыя

Аляксандру Глебу ў Мінску паспяхова зроблена аперацыя

Аляксандру Глебу ў Мінску паспяхова зроблена аперацыя. Цяпер справа за "планамерным аднаўленнем", паведамляе прэс-служба ФК БАТЭ. У гасцявым матчы барысаўчан у плэй-оф футбольнай Лігі Еўропы з "Астаной" паўабаронца атрымаў пералом скулы. Глеба давялося замяніць яшчэ ў першым тайме.

У тым жа матчы зламалі нос брамніку Сяргею Верамко. Пра яго паведамляецца, што ён "у хуткім часе прыступіць да працы".

Тым часам у агульную групу вярнуліся Максім і Аляксандр Валадзько, Ігар Стасевіч. У нядзелю, 21 жніўня, БАТЭ гуляе ў чэмпіянаце Беларусі з мінскім "Дынама" (у сталіцы на "Трактары", пачатак у 17.30). Матч з "Астаной" на "Барысаў-Арэне" пройдзе 25 жніўня, пачатак а 21-й гадзіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі