Аляксандра Сасновіч выбыла з турніру ў Маямі ў першым крузе

Аляксандра Сасновіч выбыла з турніру ў Маямі ў першым крузе

На тэнісным турніры ў Маямі беларуска Аляксандра Сасновіч у першым крузе  прайграла немцы Карыне Вітхафт — 2:6, 6:4, 1:6, піша "Прессбол".

Раней з турніру выбыла яшчэ адна наша суайчынніца Вольга Гаварцова. У першым крузе яна саступіла прадстаўніцы Казахстана Зарыне Дыяс — 0:6, 1:6.

Вікторыя Азаранка, якая займае восьмае месца ў сусветным рэйтынгу, выйдзе на корты ў Маямі ў другім раўндзе. Яна ўжо двойчы выйгравала гэты турнір — у 2009 і 2011 гадах. Цяпер саперніцай Азаранка будзе Моніка Пуіг (67) з Пуэрта-Рыка, інфармуе БЕЛТА. Гэта будзе першая сустрэча дзвюх тэнісістак на турнірах пад эгідай WTA.

Максім Мірны разам з філіпінцам Трэтам Х'юі ў першым крузе парнага разраду сустрэнуцца з амерыканскім тандэмам Эрык Бутарак / Скот Ліпскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі