Аляксандра Сасновіч выбыла з тэніснага турніру ў Маямі

Аляксандра Сасновіч выбыла з тэніснага турніру ў Маямі

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч завяршыла выступ на турніры катэгорыі “Прэм’ер” у амерыканскім Маямі. Прызавы фонд спаборніцтваў складае 7 мільёнаў долараў.

У 1/32 фіналу Сасновіч (120-е месца ў рэйтынгу WTA) саступіла 11-й ракетцы свету, брытанцы Ёхане Конце2:6, 7:6 (7:5), 4:6. Трохсэтавы паядынак доўжыўся 2 гадзіны 39 хвілін, падчас якіх беларуска аказала ўпарты супраціў моцнай саперніцы.

Аляксандра Сасновіч трапіла ў асноўную сетку турніра праз кваліфікацыю, дзе спачатку перамагла балгарку Эліцу Коставу і польку Магду Лінэт.

У першым раундзе асноўных спаборніцтваў беларуска была мацнейшай за францужанку Алізэ Карнэ (44-е месца ў сусветным рэйтынгу).

На турніры ў Маямі ў парным мужчынскім разрадзе выступае беларус Максім Мірны ў тандэме з філіпінцам Трэтам Х’юі. У першым раундзе яны згуляюць супраць Джэймі Марэя (Вялікабрытанія) і Бруна Саарэса (Бразілія).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі