Аляксандра Сасновіч прайграла шостай ракетцы свету у трохгадзінным матчы

Аляксандра Сасновіч прайграла шостай ракетцы свету у трохгадзінным матчы

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (37-ы нумар у рэйтынгу WTA) не змагла прабіцца ў чвэрцьфінал турніру ў амерыканскім Нью-Хейвене. У 1/8 фіналу наша суачынніца ў трох сэтах прайграла шостай ракетцы свету францужанцы Каралін Гарсія — 7:6 (7:2), 2:6, 4:6. У вырашальным сэце Сасновіч выйгравала з лікам 4:1, але потым прайграла пяць геймаў запар.

Гульня працягвалася 2 гадзіны 59 хвілін.

На турніры ў Нью-Хейвене засталася толькі адна прадстаўніца Беларусі — Арына Сабаленка (25). Яе саперніцай за выхад у чвэрцьфінал будзе Дар'я Гаўрылава (24), якая прадстаўляе Аўстралію. Іх матч, як мяркуецца, пачнецца сёння а 21-й паводле беларускага часу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі