Аляксандр Лукашэнка загадаў умацаваць украінскую мяжу

Аляксандр Лукашэнка загадаў умацаваць украінскую мяжу

Беларусь будзе ўмацоўваць мяжу з Украінай і ў сувязі з гэтым можа павялічыць колькасць памежнікаў. Пра гэта ішла гаворка на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Станіславам Засем і старшынёй Памежнага камітэта Анатолем Лапо 24 верасня.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што павелічэнне колькасці памежнікаў не павінна быць бяздумным, перадае яго прэс-служба. Ён нагадаў, што гаворка пра гэта ішла падчас яго сёлетняга наведвання памежнікаў.

"Сённяшняе пытанне якраз сыходзіць каранямі ў той аналіз, які мы ажыццяўлялі тады на мяжы. І тады гаворка ішла ў тым ліку пра нейкую мадэрнізацыю памежных войскаў, у тым ліку і па колькасці, стварэнні новых падраздзяленняў у сувязі з тым, што нам даводзіцца закрываць ўкраінскую мяжу прыстойна. І больш эфектыўна працаваць па іншых напрамках", — заявіў Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі агучыў інфармацыю, атрыманую ад міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, — пра арсенал, выяўлены ў Беларусі. Праваахоўнікі знайшлі аўтаматы, пісталеты і нават кулямёт. "Калекцыянуе? Дык баявая ж усё зброя. Вось калекцыянеры... Адкуль усё гэта? Паглядзелі — у войску нашым усё на месцы. Завезлі. Таму прынята рашэнне ўсталяваць мяжу з Украінай", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі. 

Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра арсенал, які знайшлі ў начальніка ЦЭЦ Гарадзейскага цукровага завода Леаніда Штэйна. Мужчыну затрымалі 7 верасня ў Гомельскай вобласці. Пры ім знайшлі аўтамат Калашнікава, пісталеты, вінтоўку, гранаты і патроны. Пры ператрусе дома ў яго знайшлі яшчэ пяць аўтаматаў, дзесяць вінтовак, 10 пісталетаў, кулямёт, 28 гранат, каля 2 кг выбухоўкі, 265 выбуховых прыладаў і каля 10 тысяч патронаў рознага калібру. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі