Аляксандр Лукашэнка: Ёсць асцярогі за палітычную незалежнасць (відэа)
У пятніцу кіраўнік Беларусі сустрэўся з кіраўнікамі дэлегацый, якія ўдзельнічаюць у паседжанні Савета кіраўнікоў урадаў СНД.
Савет засядаў сёння ў "Прэзідэнт-гатэлі" побач з Адміністрацыяй прэзідэнта.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што лічыць неабходным умацоўваць пазіцыю СНД "як фактара стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне", садзейнічаць павышэнню яго ролі на міжнароднай арэне. Асобна ён спыніўся на выніках нядаўняга паседжання вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.
"Сёння мы гаворым пра тое, што нам трэба стварыць дагавор аб Еўразійскім саюзе, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Павінен сказаць, што вельмі шмат пытанняў і перашкод было напярэдадні гэтай нарады аб тым, як і чым напаўняць дамову. Усё ж такі ёсць пэўныя асцярогі бакоў і па глыбіні эканамічнага супрацоўніцтва, і цане гэтага супрацоўніцтва. Ёсць асцярогі за палітычную незалежнасць".
Лукашэнка адзначыў, што беларускі бок "глыбіня супрацоўніцтва асабліва не напружвае", бо гэта ўсё наша краіна прайшла ў рамках Саюза Беларусі і Расіі. Паводле кіраўніка Беларусі, "мы там нічога не страцілі".
Мядзведзеў выказаўся пра "глыбокую інтэграцыю" з Беларуссю і Казахстанам
Фота — ria.ru